name
fb
instagram
Дуэт «AGATA» - гэта сяброўскі музычны саюз Ірэны Катвіцкай і Аляксея Варсобы, створаны ў 2015 годзе ў сэрцы Беларусі ў горадзе Мінску.
Дуэт «AGATA» працуе з беларускім народным песенным матэрыялам, выходзячы за межы звыклага фолку. Музыкі ствараюць магутны і чароўны саунд за кошт кантраснага супастаўлення фальклору і сучасных музычных стыляў. Так старажытныя, дахрысціянскія песні Беласточчыны і Палесся, русальныя, вясельныя і калядныя абрадавыя напевы знаходзяць унікальнае гучанне, пагружаючы слухачоў у магічную атмасферу новай традыцыі
Спампаваць прэс-рэліз
Ірэна Катвіцкая - зорка еўрапейскага этна - джаза, фолк-спявачка, кампазітар. Аўтар і лідэр міжнародных фолк-праектаў: Kazalpin (Беларусь - Швейцарыя), Diagilew Project (Германія) і Akana-NHS.
Аляксей Варсоба - кампазітар дуэта, аранжыроўшчык і віртуозны акардэаніст. Лідэр інструментальнага трыа «Port Mone», удзельнік міжнародных арт-праектаў, аўтар музыкі да шматлікіх кіна- і анімацыйных фільмах, спектакляў